К основному контенту




Яўген Аснарэўскі

   сакавіцкія        
         зайцы


                                    







































Кніга трох зайцаў. Прысвячаецца Сержу Танкяну і Дарану Малакяну.








                                                        








© Яўген Аснарэўскі., 2019

                   





         Заяц першы. Іранічна-палітычны
















Грыбы

Усе, вядома, так шукаюць перамены ды
не лічацца праблемай ператружаныя вены
ўсiх прымаючых па схемах галю-галюцынагены,
Гены Гены Гены Гены, Пеці Васі ён жа квасіць!
Ён жа квасіць што? Ён не п'е віно.
Гэта нiчаго, гэта не Яго,
не геройства, не пазёрства, але гэта што?

На свеце многа разнавіднасцяў грыбоў.
Як і дамоў, ды мужыкоў, ды чужакоў.

На свеце многа разнавіднасцяў грыбоў.
Як і дамоў, ды мужыкоў, ды чужакоў… уладароў.
Усе, вядома, так шукаюць перамены, ды
не лічацца праблемай, ператружаныя вены
ўсiх прымаючых па схемах галю-галюцынагены
Гены Гены Гены Гены, Пеці, Васі, ён жа квасіць...
але што?




Чабурашка-нiндзя

Эні-Бені, Рыкі-такі.
Бі ў ладкі дзеля сабакі.
Ты на плошчы ўвесь час.
Ім лавіць цябе як раз.

Эні-Бені, Рыкі-такі.
Кушай добрыя прысмакі.
Дручок гумы ў зубы шмяк!
Ты ахвяра дахадзяг.

Эні-Бені, Рыкі-такі.
Скачуць злосныя макакі.
Скачуць кошты і каты.
Хто за краты? Можа ты?



Гультавіна

У цябе ёсць трохі грошыкаў?
У цябе ёсць трохі грошыкаў?
У цябе ёсць трохі грошыкаў?
Дай на налог!
Закалоў я свінню, бо няма чаго есьці.
Закалоў я свінню, бо няма чаго есьці…
нявесце.
Але лепш закалоў бы яе, ды адрэзаў ёй ногi.
Бо яна гультавіна, ды сучка не плацiць… налогi.



 Сакавiцкi Заяц

Ты думаеш, гэта так крута
Зняць перашкоды вясны.
А лялькаводам ды душыцелям смуты
Патрэбны цiхiя сны.

Бо заяц… шалёны… побач… з табой.

Мяркуешь ты гэта ня можа быць звыклым
Тут шанец ёсць ачуняць.
Ты ўсiм гаворыш, што жадаеш паніклым
Вярнуць магчымасць рашаць.

А заяц… шалёны… побач… з табой.

Мяркуешь ты яны стаміліся самі,
І заблукалі ў тупік.
Падчахлiлiсь яны, i ведаешь, з вамi,
лёгка расправяцца ў мiг.

Ты думаеш гэта так крута
Зняць перашкоды вясны.
Для іх жа ты папросту дробны паскуда,
Для іх вы толькi аслы!

Бо заяц… шалёны… побач… з табой.
Заяц шалёны кіруе…
Кiруе краінай тваёй.




 Рам-пам

Рам-пам-пум-лам-ба-да-лук,
У краіне ёсць бамбук.
Ну, а можа не бамбук.
Па башцэ бамбукам – стук!
Ёсць карэнні і кара.
Есці можна да хера.
Без заробку ты, малец?
Кушай дуб хутчэй, дурэц.
Кушай елку, кушай мох.
Каб ад голаду ня здох.
Трэба многа працаваць!
Бiстро, бiстро, тваю маць.





Рыбка

Ёсць адна рыбка – дзяўчына агітка.

Так многа ўсюды яе, што аж брыдка.
І брыдка казаць, што дадзерлася рыбка.
Але гэта факт,
Ясi, калi ласка.
Тут позна крычаць: тармазі!
Пайшло па хардкору,
Падвысахла змазка,
Вазі ў Тайланд – не вазі.
І хоць аддзірацца любіла малеча,
Цяпер аддзяруць аграменiстым нечым.
А зараз мараль, тут сама прастата:
Коль рыбка мала, не равi на кіта!




Дык Татар

Дык Татар быццам Дык Чэйні.
Просты хлопец з Амерыкі, шаноўны, амаль амбасадар.
Чамусьці, чамусьці, чамусьці, у краіне гэтай не ўсе яму рады.




 Песня пра начальніка

Ён зайграе на гітары,
Для адной прыемнай пары.
Можа скласці ён санет, згатаваць крута амлет,
разагрэць на кухні чайнік.
Хто такі?
Так, твой начальнік.
Для цябе ён зробіць гэта
калі ў лютым будзе лета,
калі Міша вадалаз, голым пакарыць Каўказ,
калі будзе то і гэта.
Добра, хопіць, песня спета.




Нiхто

А хто там ідзе ў той грамадзе?
Хто запальвае агні?
Хто нясе сцягі і ў бубны б'е?
Ніхто…



 Сакрэт чыноўніка

Моўчкі ты адчыніла комін.
Гарэў агонь і не ведаў сакрэт,
Што Браніслаў Аляксандравіч Словiн.
Чыноўнік, манюка ды імпатэнт.



7-га лістапада!

Дзень 7-га лістапада!
Па чырвонаму нарада!
Дзень пачатку новай моды.
Камсамол, ГУЛАГ, заводы...
На якіх кляпаюць танкі,
Глушаць спірт, стучаць кіянкай.
У кожнай ямцы па ракеце,
Няма паперы ў туалеце.
Вось такія халі-галі.
Вось які Саюз прасралi.



Шлях у ЛТП

П'е ён гарэлку і п'е самагонку
П'е ён партвейн ды віно.
Ён мае мамку на ёйным карку
Ездзіць ужо даўно.
П'е ён гарэлку і п'е самагонку
П'е ён партвейн ды віно.
Ён п'е і піва, пасля кефіру
А часам нават пасля эфіру
Дзе нейкія людзі ўсё грозяць свету
Узарваць планету.
Парваць планету.
Ён вельмі любіць,
Праграму гэту.
Любіць ужо даўно.
Была і жонка, раней была жонка.
У гэтага мужыка.
Але, вядома, была нядоўга
Нядоўга яна была.
П'е ён гарэлку і п'е самагонку
П'е ён партвейн ды віно.
Ён мае мамку на ёйным карку
Ездзіць ужо даўно.
Ён паліць цыгi, шмат паліць цыгi.
Трасецца яго рука.
Сям'і ён быццам бы як вярыгі.
Яны стаміліся ад хапыгі
Яны чакаюць ужо адлігі
Даўно чакаюць ужо адлігі.
Чакаюць адлігі без б…
Каб здаць яго ў ЛТП.





Заяц другі. Сацыяльна-рамантычны










Дэлфi

Дэлфi, нават калі ты робіш сэлфi ты вельмі прыгожая.
Ці гэта лагічна?
Але мой знаёмы аднойчы казаў, што ты на ахвотнiка, што ты на ахвотнiка…
Вось жа якi чалавек.
Ты любіш кіно, шакалад і там штосьці яшчэ…
А! Любiш коцікаў.
Дэлфi, можа ты крышачку…
А часам цябе мінаюць шэрыя будні і нейкія хлопцы.
Час уцякае.
Вядома, табе гэта да бубна.
Навокал стабільнасць, стабільнабятоннасць…
А можа попросту не можаш зрабіць нічога, мілашка.
Дэлфi, можа ты крышачку, самую крышачку… дура!
Дэлфi
Як жа прыгожа танчыць Дэлфi,
як жа прыгожа танчыць…






Вежа з пяску

Вежа, якая ў парку стаіць, у парку стаіць, у парку стаiць.
Дзе он сяброўцы зрабіў гамбіт, зрабіў гамбіт, зрабіў гамбіт.
Гэтая вежа, гэта яна, гэта яна, гэта яна.
Краiна балот, шмат пяска, шмат пяска, шмат пяска.
У краіне гэтай проста народ, проста народ, проста народ.
Просты народ, просты народ, просты народ.
Сляпы быццам крот.
Ягоны аплот, ягоны аплот, ягоны аплот.
Вежа-краiна – аплот з пяску.
У гэты пясок выцякае розум.
З сяброўкай-гарэлкай тут лечаць сум.
Пакуль нехта топча мяккія ружы.
У гэты пясок… у гэты пясок…
У гэты пясок выцякае розум!





Цень

Цень гэта тое, што робіць яна.
Твая дзяўчына, твая вясна.
Мары твае гэта проста лёд, ён крохкі, як соль, ды салодкі, як мёд.
У гэтай краіне здзічэлых рабін, старых асін, шалёных псiн.
Ты не адзін і не Одзін, ты зух хвалісты марскіх раўнін.
А можа і пудзіла на агародзе.
Бо мора ж няма тут… як бы… у прыродзе
Ты не паладзін… Ты не паладзін…
Твая дзяржава табе асасін.
Цень гэта тое, што робіць яна.
Твая дзяўчына, твая вясна.
Ты тут кіруеш крокі на шлях, але твае крокi пяюць у камянях.
У гэтай краіне шалёных псiн, старых асін ды здзічэлых рабін.
Ты быццам бы Одзiн, але адзiн, ты зух хвалісты марскіх раўнін.
Ты не паладзін… Ты не паладзін…
Твая дзяржава табе асасін.
Ты такi пудзіла на агародзе.
Ня трэба больш i казаць… годзе.







Філосафу алкаголіку

Ганарыцца падвойнымі коштамі, ганарлівая кропля душы.
Кнiгачытамi і кніганошамi, ды усім, чым усцешаны ты.
Але толькі ліхтар на лесвіцы, разбіты бязмозглым ветрам.
І тупое п'янае быдла, што так грозiць удалеч каметам.
Акружае цябе, акружае цябе, у нутро выпускаючы рэальнасць.
Усё што ты дорыш агнiстай вадзе,
Можа верне табе клерыкальнасць.
А можа застанецца на дне заліва.
Паліва, Мальвіна?
Якая розніца, калі ты не знайшоў сябе і скачаш у вір.
Паслухай, якая розніца?
Якая розніца, слухай?






Шапка-шалом

Шапка-шалом казала дзяўчына.
Ніхто не разумеў яе.

Але калі б ёй было, чым карміць сына, хіба гэта
было б важна наогул.
Той яшчэ могул, той яшчэ могул
гэты яе звычайны час.

Беднасць – не загана, кажуць яны, выбірая гэтую
фразу з іншых фраз.
Казаць проста ім, бо іх дзеці накормлены добра.
Шапка-шалом казала дзяўчына
Ніхто не разумеў яе.
Зараз… зараз…
Шчасце можа прыйсці не ў першы раз.

Забяры толькі голад.
І горад будзе выдатным увесь час.
Беднасць – не загана, кажуць яны выбірая гэтую фразу з іншых фраз.
Казаць проста ім, бо іх дзеці накормлены добра.

Шапка-шалом казала дзяўчына…
Ніхто не разумеў яе мовы.
Ніхто не быў да яе шчодрым.
Ніхто не казаў патрэбныя словы.
Ніхто не спачуваў гаротным…
Прынамсi не спачуваў моцна.


Беднасць – не загана, кажуць яны, выбірая гэтую
фразу з іншых фраз.
Казаць проста ім, бо іх дзеці накормлены за дзень
не адзін раз.

Шчасце можа прыйсці...

Забяры толькі голад.
І горад будзе выдатным увесь час.
Увесь час выдатным будзе горад.








Маркалём

Нашмат цікавей рабіць гэта ноччу, чым днём.
Пялёсткі тваёй душы, рассыпаюцца пад дажджом.
І хай іншыя людзі нават маюць цяпер праблемы.
Для цябе няма страху і няма тугі, ніколі няма дылемы
У цябе заўсёды ёсць выбар, і ты заўсёды выбіраеш
чароўнае слова маркалём.
Нашмат цікавей рабіць гэта ноччу, бо пялёсткі
тваёй душы, рассыпаюцца быццам бы пад
дажджом.
Быццам бы пад… дажджом.
Маркалём, маркалём… маркалём.





Машцы

Калі б ты была як горы,
Якіх у краіне няма.
Ты цешыла б усе абшары.
Ты ўсе ўвасобіла б мары.
Пад ценем ружовай хмары.
Калі б ты была як горы,
Якіх у краіне няма.
А ёсць у краіне зоры.
І нават маленькія моры.
Напрыклад Мінскае мора.
Ну як бы Мінскае мора.
А вось узбярэжжа Алора,
Як раз у краіне няма.
І грошай няма ў краіне.
Але ёсць выразна сіні,
Цудоўнейшы проста сіні.
Колер вачэй тваiх сiнiх.
У хляве пражываюць свінні.
І хто тут скажа, што вочы твае ды свінні не гармануюць?
Яны папросту раўнуюць.
Ага, папросту раўнуюць.
І зразумець іх не цяжка.
Праўда, любая Машка?
Ты цешыла ўсе абшары
Ты ўсе ўвасобіла мары.
Пад ценем ружовай хмары.
Ты адшукала горы.
Пад сценем ружовай мары.
Ты нават зрабiла… моры.






Вышка

Шэры бетонны струпень,
Мокрага сала пах.
У дзікім садзе захутаны
Нехта ў восеньскі прах.
Шмат у зямлі нагною
Злоснай дзiчыны жах.
Пах-пара-рах, пах-пах.
Гэта страляюць у форме людзі
Дружна б'ючы нагой
Страляюць яны, страляюць яны.
У тых хто кукуе ў склепах.
У склепах пад маставой.
Агонь па маральных калеках,
Вядуць таксама калекі.
Гільзы, ствалы, крывавыя рэкі.
Гэтак страляюць у форме людзі
Страляюць яны… не ў грудзі.






Крышталi

Крышталі краналiсь берага,
яны напоўнены гэтай вадой.
І гэта твая істэрыка?
Твая істэрыка і вадапой.
Ты выпіваеш так многа вады,
а ў Афрыцы яе брак.
Шмак-прак! Хто тут дурак?
Хто ў краіне дурак?
Вада твая вельмі празрыстая,
але шугае агнём.
Ты п'еш яе раніцай,
п'еш яе ўвечары,
п'еш яе, дзетачка, днём.
Але ж у цябе ёсць сын.
Вельмі разумны хлопчык.
Нах яго нах, нах яго нах,
хутка прыпрэцца Воўчык.
Чарачка плясь, чарачка хлоп,
ты алкагольны топчык.
Чарачка хлоп, чарачка плясь,
недзе раве твой хлопчык.
Крышталі краналiсь берага,
яны напоўнены гэтай вадой.
Усё апроч гэтай вады – адстой.
Бо ты плывеш… мёртвай ракой.








Закаханая

Скура пахкая скурай.
Ручны вецер цяробіць краі,
Ператвараючы фокусы з тваёй фігурай,
у ілюзію таго, што ты на Балi.
Так цёпла прыемна можа быць толькі там.
І ён не верыць табе дарэмна.
Ягоныя рукі, пахкія скурай і віном,
хвалююць цябе бязмерна.
Рам-пам-пам.
Так б'е барабан ў тваім сэрцы.
І ты ўсё яшчэ ў свеце лам,
што гуляюць ў шчасным Тыбеце,
па самых зялёных гурбах.
Ты забываеш аб галечы вакол,
аб подлай уладзе прафесароў крывадушнасці.
Ты хацела б аддацца гэтым рукам,
але табе пакуль не хапае мужнасці.
Скура пахкая скурай.
Ручны вецер цяробіць краі,
Так цёпла прыемна можа быць толькі там.
Дзе твой каханы запальвае агні.








 Магiчная куля
(прысвячаецца пляменніцы)

Калі б у цябе была куля…
Магічная куля была.
Калi б у свой час у цябе была куля…
Ты скрала б рэальнасць у сна…
Рабіла б ты важныя справы.
Глядзела б ты дзеля забавы.
Сплятаючы дзікiя травы, узмахам верацяна.
А што ты глядзела б у кулi?
Ну што ты глядзела б у ёй?
Як ветры над поўначчу дзьмулі?
Чужы акіянскі прыбой?
Такая магiчная куля.
Такая цудоўная рэч.
Глядзела б у кулю.
Глядзела б у кулю.
І ў думках зрывалася б прэч.
Пакінуўшы ў поўдзень хацiну.
Зьляцеўшы туды, дзе прыбой.
Ты нібы пазнала як зыркае ў спіну
Твая краiна, твая краiна,
якая заўсёды… з табой.









Аметыст

Аметыст гэта проста камень вельмі прыгожы.
Філатэліст ізраільцянін, збірае душы, складае іх у рагожы.
Людзі шукаюць аметыст свайго шчасця,
вымятаюць смецце па кутах.
Выкідаюць дровы злосці з шуфлядкi ў скрыню ў нутрах.
Дапамагае звычайна не вельмі. Злосць такая злосць.
Аметыст гарыць і пераліваецца, вабіць ўсё больш Яе Мосць.
Яе Мосць Прагнасць, сядзiць на судзе,
грае на дудачцы і на цымбалах, але яна не хлопча малы.
Яна губіць паэтаў.
Яна кідае буклеты.
Пакуль ты смажыш катлеты.
Яна не спіць.
Не спiць.
Цiкi тон так, адмярая час.
І шанец у гэтай кабеты ёсць дабрацца да кожнага з вас.
Ты шукаеш аметыст шчасця, але знаходзіш яе.
Аметыст шчасця і Прагнасць.
Шчасце і Прагнасць.
Вось што на шляху тваім.
Ты не схаваеш свае думкі і пачуцці ні ў адзін цыгарэтны дым.
Аметыст гэта проста камень вельмі прыгожы.
Філатэліст ізраільцянін, збірае душы, складае іх у рагожы.
Людзі шукаюць аметыст свайго шчасця,
вымятаюць смецце па кутах.
Выкідаюць дровы злосці з шуфлядкi ў скрыню ў нутрах.
Аметыст гарыць і пераліваецца, вабіць ўсё больш Яе Мосць.
Яе Мосць Прагнасць, сядзiць на судзе,
грае на дудачцы і на цымбалах, але яна не хлопча малы.
Яна як хвалі на вадзе, шануе вялікія балы.
Яна губіць паэтаў.
І не любіць санетаў.
Яна не спіць.
Не спiць.
Цiкi тон так, адмярая час.
І шанец у гэтай кабеты ёсць дабрацца да кожнага з вас.
Кожнага, кожнага з вас.







Алiса

Аліса ў краіне мараў
Аліса ў краіне чараў
Мараў ды чараў
Чараў ды мараў.
А што б дзяўчына ўбачыла,
прыйшоўшы ў край лясных абшараў?
Ці ёсць тут чары?
Бываюць мары?
Чары ды мары.
Мары ды чары.
Хмары, хмары i хмары.
Балоты, лясы, маразы,
Трохі плачу казы,
Калгасы, саўгасы, пегасы,
Раней тут быць можа, як думае нехта,
Нават былі кунігасы,
Убогія ля цеплатрасы,
У сэнсе не кунігасы.
Міліцыянтаў пасты,
І над ракою масты.
Чыйсьці вячэрні шалом.
Быццам бы нават паром.
Гродна i Брэст, і крышачку Менск.
Трохi жывы аграпром.
І зноўку хмары, хмары і хмары.
І яшчэ кулуары.
Туды не хадзі, Аліса,
бо раптам, цябе пацалуе Байструк.






Жарсці

У дзікіх вачах – запал.
І тут не да месца лірыка.
Няма перамір'я, i ён гаворыць
Ён кажа: «не» мiрыку.
Нямірная тут намячаецца праца.
І хай камусьці патрэбна хавацца.
Хай над краінай чырвоны лёд.
Працуй як у кліпе дзяўчо.
Глядзi вось так: «Ну а чо?»
Кажы: «Яшчо ды яшчо»
I зноўку кажы, няпроста ляжы
Крычы ды рычы,
Рычы ды крычы.
Пры гэтым мілашка, пільна сачы.
За тым хто цябе я…





Ты

Ты як цукар і соль разам
такая ж белая і крышталічная!
Месцамі салодкая, месцамі салёная,
І заўсёды і ўсюды магічная!
Калі б Малевіч маляваў цябе
Ты была б белым квадратам
Загадкавым і няясным,
служачым для размоў прыматам.
Пах ветру ў тваіх валасах,
У цябе ўсе распісаны па гадзінах…
Шолах тваёй падаючай вопраткі…
Вільготная спякотнасць… як на Мальдывах.





Розныя кругi

Ня наразаючы кругі,
Яна развязвала банцік.
Ён зразумеў, што не рамантык,
Пакуль накручваў кругі.










Матылёк

Лёд і агонь напару,
Зноўку ідуць па ТБ.
Чыноўнікам прэ навару.
А ты на рыпучым ложку,
рыпучым ложку з кволых мімоз,
лечыш нечы псіхоз і фімоз,
крышталямі сiнiмi перадоз,
за грошай каменных воз.









Бронзавая карона

Бронзавая карона можа расплавіцца.
І заліць нават каштоўныя камяні вачэй,
І ты вырашыла ад яе проста пазбавіцца,
I што самае цікавае, табе адразу стала лягчэй.
Лягчэй стала тваёй галаве,
Лягчэй стала целу.
Каменныя рукі пустых начэй,
Ужо больш не штурхалі цябе маляваць рысы мелам.
Гэта было як пах тысячы руж.
Як пах тысячы руж, што разносіць ліпеньскі вецер.
І гэта было тваё "Вось жа пашанцавала"
І гэта было тваё ўсё на свеце!
Гэта было не мала, ужо не мала.
Хоць i крыху бянтэжылі на вуліцах жа-бра-кі.
Ты цяпер глядзела ў змрок лягчэй,
Ты цяпер хадзіла гуляць каля ракі.
Бронзавая карона можа расплавіцца.
Адправіць у змрок, там мінулыя ветры.
І ты вырашыла ад яе проста пазбавіцца,
Ты зняла карону і яна расстаяла ў паветры.
Метал не спаліў каштоўныя камяні вачэй,
Ты цяпер нават свяцілася ад начэй.
Ты лягчэй праходзіла, тыя ж самыя метры.
Ты праходзiла iх нашмат лягчэй.
Цяпер гэта было прыемна, як пах тысячы руж.
Пах тысячы руж, што разносіць ліпеньскі вецер.
І гэта было тваё "Вось жа пашанцавала"
І гэта было тваё ўсё на свеце!
Лягчэй стала тваёй галаве,
Лягчэй стала целу.
Каменныя рукі пустых начэй,
Ужо больш не штурхалі цябе маляваць рысы мелам.
Ты цяпер верыла…
І ў жываце тваім жылі матылькі,
I што самае добрае – адразу…
Адразу верыла, што ён той самы, што ён… такi






Заяц трэці. Даволі класічны













Паэма пра князя

Вее вецер на дзядзiнцы
У нябёсах маладзік
Срэбны лучык на галінцы
Зорак рой за хмарай знік
Шолах лісця на балоце
Калыхаюца кусты
Ды скрыпяць у адзіноце
Над рэчулкаю масты
Горад спіць
Яго жыхарства
Аглядае свае сны
Спіць усё іх гаспадарства
Конік козы бараны
Гмах палацу велiзарны
Што над горадам стаiць
Патанае ў цяжкай цемры
Ён таксама моцна спiць
У палацы, ля акенца
Пачывае гаспадар.
Вось яго турбуе нешта
Гонiць сну чароўны дар
У сне яму явiўся старац
Кажа грэх на iм ляжыць
Князь прачнуўся – цёмны палац
Тяшка дыхаць, лоб гарыць.
«Старац мне казаў патрэбна грэх вялiкi выкупiць»
«Ён казаў далей няможна с тым грахом на свеце жыць»
Каб прайшоў выпрабаванне
Каб знайшоў выратаванне
Каб пазбегнуў катавання
На Гасподнiм на суду
***
Князь вясёла скача ў лесе
За iм егераў аршак
Анi хмаркi ў паднябессі
Вецер у твар ды брэх сабак
Раптам князь, з каня злятеўшы,
Пакацiўя па зямлi
Не адразу зразумеўшы
Як яго сапхнуць змаглі.
Гэта ў коней на дарозе стары стаў жабрак.
Ехаў у горад на абозе, можа яшчэ як.
У гневе князь загадвае слугам, жабрака забіць
«Кiньце псiну на пакуты, ён не годзен жыць»
Егер крыкі князя чуя, стрэльбу падхапіў,
На кані сваім гарцуя… жэбрака забіў…
***
Мутнай плямай у цэнтры залы
Люстра круглае вісіць
Вось сабака лёг на лавы
Гаспадар яго не спіць.
Жабрака таго, што ў лесе
Егер Мiтка змардаваў,
Княщь пазнаў…
Прад iм у брудзе старац з сну яго ляжаў!
Зразумеў тады наш княжа
Што на доўгія вякі
Сваю душу счарніў дужа
Сунуў у пеклавы ціскі.
І ў злосці ў адчаi голас чуецца яму:
«Не прайшоў выпрабаванне»
«Не знайшоў выратаванне»
«Не пазьбегнеш катавання, на Гасподнiм на суду»
                                                                                2003








Пераклад эпітафіі ў гарадзенскай фары

Вечны дом тут праз стагоддзі гроб адчынiць,
Гарадзенскi падкаморы Казiмiр на Ваханове,
Мiцута, па раней умарлай глове,
Тут зрабiў ён пляц спакою.
Быў на радах, смелы ў бою.
Так гавораць яго справы, ды гарматы, што прыдатны,
Для мужоў ваеннай славы.
Пры двух уладцах каралях,
Смелы жаўнер на палях.
Годны ён ваяр – палкоўнік.
Для атрадаў нашых збройных.
Слаўны муж і цвёрдай веры.
Захадзіў у сейма дзверы.
Як пасол меў голас вольны.
У трыбуналах суддзя здольны.
Зачыніў павекі сна.
З Калантаяў тут яна.
Жонка добра Ефразiна.
Слаўна цнотай гераіня.
Парай тут ляжаць яны.
Ну, а тых хто ходзiць мiма,
Просiм аб Авэ Марыя.













Санет

Дурак рабіў тут тое, што патрэбна.
Ён так хацеў пазьбегнуць зноў граху.
І бегаў за Аўгустай, у час малебна,
Каваў падковы, каб абуць блыху.

Не думаў ён, што гэта так ганебна.
Што ў поле тым ён разаб'е саху.
Трымацца ён даўно ўмеў вялебна.
І песні хлопца былі на слыху.

Трымалася Аўгуста толькі ночку.
І ты тут кажаш: вось бязглузды свет.
Яна і Ён радзілі людзям крочку.

Яны разбілі людзям мозг-амлет.
Адчай і Шал зліліся ў царочку.
Пакуль дурцоў калыхкаў звон манет.



                  


                   

            




















Комментарии